Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55636 документов. Показано: 8 за последние 30 дней.

Краязнаўчая чытанні ў Карэлічах   / Кошур, Святлана /

16 снежня ў Маладзёжным цэнтры культуры адбыліся XIV Карэліцкія краязнаўчыя чытанні, арганізаваныя Інстытутам гісторыі НАН Беларусі і Карэліцкім райвыканкамам.

Источник: Краязнаўчая газета,   05.01.2022
Рубрика: Мероприятия НАНСотрудники НАН
Выдатныя падзеі, трагічныя лёсы   / Кошур, Святлана /

25 кастрычніка адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Мінулае і сучаснасць Карэліцкага краю". Удзел у ёй узялі ў тым ліку малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Кірыл Мядзведзеў, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гістоырыі НАН Беларусі Аляксандр Доўнар, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Ягор Сурскі, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Таццяна Даўгач, супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Ігар Шаладонаў.

Источник: Краязнаўчая газета,   14.11.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Экскурс у мінулае   / Кошур, Святлана /

У лістападзе адбыліся чарговыя XII Карэліцкія чытанні. Навукова-практычная канферэнцыя, арганізаваная пры падтрымцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі, сабрала прадстаўнікоў НАН Беларусі, БДУ, архіваў, музеяў і мясцовых краязнаўчаў. З дакладамі выступілі загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі А. Доўнар і аспіранты Я. Сурскі і А. Яраш; супрацоўнікі Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   01.12.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Вялікі матэматык з Ярэміч   / Кошур, Святлана /

У 1920-я гады ў Маскве вучылася шмат выхадцаў з Беларусі, якія ехалі ў расійскую сталіцу набываць веды, каб потым аддаць іх на карысць Бацькаўшчыне. У склад беларускага зямляцтва ў Маскве ўваходзіла тады больш за тысячу чалавек, сярод іх і Міхась Лойка — будучы вялікі беларускі эканаміст, географ і матэматык родам з вёскі Ярэмічы Карэліцкага раёна. У 1924 годзе Міхась Лойка быў абраны правадзейным членам Інстытута беларускай культуры ў Мінску. У 1931 годзе ў Беларускай АН быў арганізаваны Інстытут эканомікі. Загадчыкам кафедры эканамічнай геаграфіі ў гэтым інстытуце быў прызначаны Міхась Лойка.

Источник: Звязда,   21.11.2017
Рубрика: Сотрудники НАНИстория НАН
Каля вытокаў беларускай навукі   / Кошур, Святлана /

У 1920 -1930-я гады па падручніках беларускага эканаміста, географа і матэматыка Міхася Лойкі вучыліся і дарослыя, і дзеці. Міхась Лойка працаваў вучоным сакратаром, а затым намеснікам дырэктара Інстытута эканомікі АН БССР.

Источник: Краязнаўчая газета,   21.01.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
Ураджэнцы Карэліччыны   / Кошур, Святлана /

У Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя выстаўкі "На ніве асветы". Традыцыі асветніцтва на карэліччыне доўжацца з даўніх часоў, працягваюць іх і навукоўцы, удзельнікі Карэліцкіх краязнаўчых чытанняў, якія зараз ладзяцца супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Выстаўка "На ніве асветы" - расповед пра людзей, чый жыццёвы ці навуковы шлях цесна звязаны з гэтымі мясцінамі. кандыдат біялагічных навук, супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Мікалай Арабей, які нарадзіўся ў вёсцы В.Вобрына, расказаў пра свой шлях у навуку.

Источник: Краязнаўчая газета,   16.10.2014
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Янка Журба і Карэлічы   / Кошур, Святлана /

У 1914 годзе у мястэчка Карэлічы прыехаў настаўнік Іван Івашын - паэт-пачатковец Янка Журба. пасля "карэліцкага" перыяду паэт працаваў у Наркам асветы БССР, занімаў пасаду навуковага супрацоўніка Інстытута мовы АН БССР.

Источник: Літаратура і мастацтва,   12.09.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Сцежкамі археолагаў   / Кошур, Святлана /

Карэліцкі раён мае багатую гісторыка-культурную спадчыну, у тым ліку археалагічную. На тэрыторыі Карэліцкага раёна гарадзішчы жалезнага веку выяўленыя каля вёсак Варонча, Сёгда і Беразавец. Гарадзішча жалезнага веку каля в. Варонча, якое адкрыў і даследаваў Уладзімір Хартановіч, адносіцца да эпохі ранняга жалезнага веку і датуецца III–V ст. н.э. Археалагічныя знаходкі сведчаць пра тое, што насельніцтва Панямоння таго часу адносілася да носьбітаў культуры штрыхаванай керамікі, узоры якой прадстаўленыя ў экспазіцыі раённага музея. Уладзімір Хартановіч, дзякуючы якому гэтыя цікавыя экспанаты з7acute;явіліся ў экспазіцыі музея, – выпускнік Карэліцкай школы. На працягу 10 гадоў ён працаваў у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, дзе даследаваў ранні жалезны век на тэрыторыі Верхняга Панямоння.

Источник: Краязнаўчая газета,   22.08.2013
Рубрика: Сотрудники НАН